У канкурсантаў дзіцячага "Еўрабачання" другі дзень рэпетыцый

21 ноября 2018

З раніцы на сцэну "Мінск-Арэны" ўжо паднімаліся артысты з Італіі, у гэтыя хвіліны Мальта на распяванні, а прагон ідзе ў 12-гадовай Данэліі Туляшовай, дарэчы, Казахстан сёлета дэбютаваў на песенным конкурсе. Падчас рэпетыцыі ў канкурсантаў ёсць магчымасць унесці карэктывы ў працу святла, падтанцоўку і траекторыю самога артыста.

Сёння на галоўнай пляцоўцы адпрацуе свае нумары другая дзясятка канкурсантаў. Завершыць рэпетыцыйны дзень дэлегацыя з Уэльса. Гледачы ўбачаць шоу ўжо ў гэтую нядзелю. Ёсць і ўнікальная магчымасць паглядзець "Еўрабачанне" ўжывую. Выпушчаны дадатковыя білеты на генеральны прагон 24 лістапада. Не прапусціце магчымасць быць у цэнтры галоўнай музычнай падзеі.