Падыход беларускага Міністэрства аховы здароўя да барацьбы з каранавірусам адпавядае рэкамендацыям САЗ

22 марта 2020
Сусветная арганізацыя аховы здароўя падтрымлівае дзеянні Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Аб гэтым паведамляецца ў лісце, які дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро САЗ Ханс Клюге накіраваў кіраўніку беларускага міністэрства Уладзіміру Караніку.

"Мы хацелі б выказаць нашу поўную падтрымку і салідарнасць у дачыненні прыманых у Беларусі мер супраць COVID-19. Асабліва я жадаў бы падкрэсліць прафесійны падыход Міністэрства аховы здароўя Беларусі да рэагавання на дадзеную надзвычайную сітуацыю, уключаючы ранняе выяўленне выпадкаў заражэння COVID-19, адсочванне кантактаў, ізаляцыю і аказанне дапамогі пацыентам", - удакладніў Клюге.

Ён дадаў, што прынятыя ў рэспубліцы меры надзвычай важныя, каб спыніць перадачу і прадухіліць распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі.

Таксама Клюге адзначыў, што падыход беларускага Міністэрства аховы здароўя да барацьбы з каранавірусам адпавядае рэкамендацыям САЗ, і ўсе меры прымаюцца з улікам развіцця эпідэміялагічнай сітуацыі і адэкватнай ацэнкі існуючых рызык.