У Аўгустоўскага канала з'явіўся сайт

12 июня 2018

Зараз яго напаўняюць карыснай для турыстаў інфармацыяй. Тут з'явіцца расклад свят, кантакты гасцініц і маршруты, а таксама расклад аўтобусаў і час працы пункта пропуску "Лясная-Рудаўка" на беларуска-польскай мяжы. Распрацоўваецца і электронны даведнік па самых папулярных турыстычных маршрутах у раёне Аўгустоўскага канала.