Турцыя прэзентуе сваю культуру ў беларускай сталіцы

28 ноября 2017

Краіна чатырох мораў у Мінску - культуру каларытнай Турцыі прэзентуюць гэтымі днямі. Упершыню паказ усходняй моды, майстар-класы па дэкаратыўным роспісе золатам. З традыцыямі Усходу можна пазнаёміцца да канца тыдня ў сталічнай галерэі Міхаіла Савіцкага. Праз фотаздымкі можна прагуляцца па вуліцах Стамбула.

Тут жа прапануюць паслухаць эксклюзіўнае гучанне піяніна Асманскай імперыі і духавога ная.

Дні культуры Турцыі ў Беларусі працягнуцца да канца тыдня. Сёння ў філармоніі ўрачыстае адкрыццё. Оперныя творы, нацыянальныя танцы і дэфіле ў традыцыйным адзенні. У сераду Турцыю прымае Маладзечна.