Першы беларускі спадарожнік сувязі запушчаны ў космас

16 января 2016

Стартаваў касмічны апарат з кітайскага касмадрома "Січан", а вось кіравацца будзе ўжо з тэрыторыі нашай краіны. Як падкрэсліў у віншавальнай тэлеграме Старшыні КНР Сі Цзіньпіну Прэзідэнт Беларусі - "запуск спадарожніка з'явіўся важнай падзеяй і вынікам шматгадовага супрацоўніцтва дзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшая сумесная праца па развіцці касмічных тэхналогій дазволіць Беларусі і Кітаю пашырыць магчымасці ў сферы тэлекамунікацыйных паслуг. Такім чынам, "Белінтэрсат-1". Тэхнічныя параметры спадарожніка вывучыў Дзмітрый Цітоў.

Каманда "паехалі" на кітайскай, першы беларускі спадарожнік сувязі запушчаны ў космас.

Прыкладна ў 2 гадзіны ночы па кітайскім часе спадарожнік "Белінтэрсат-1" стартаваў з касмадрома Січан. Лідары Беларусі і Кітая павіншавалі адзін аднаго ў сувязі з паспяховым запускам спадарожніка. У гэтай сферы Мінск і Пекін супрацоўнічаюць ужо шмат гадоў. Кантракт на стварэнне спадарожніка сувязі быў падпісаны ў 2011-м.

Тады такога роду дакумент у галіне для Кітая стаў першым з еўрапейскай краінай. Развіццё касмічнай галіны для Беларусі сярод прыярытэтных задач, гэту тэму Прэзідэнт заўсёды трымае на асаблівым кантролі. І асабіста не раз праводзіў перамовы са спецыялістамі аэракасмічнай сферы.

Сам касмічны апарат быў пабудаваны кітайскай карпарацыяй аэракасмічнай навукі і тэхнікі. Кіраваць ім будуць з Беларусі. Наземны комплекс і тэлепорт размешчаны ў гарадскім пасёлку Станькава, за 40 кіламетраў ад Мінска. На тэст-драйв апарата спатрэбіцца каля 3 месяцаў.

Затым пачнецца камерцыйная эксплуатацыя. Выхад спадарожніка ў зададзеную пазіцыю на геастацыянарнай арбіце запланаваны на 25 студзеня. Агульны кошт праекта - каля 300 мільёнаў долараў. Беларускія спецыялісты завяршылі 9-месячны курс навучання і стажыроўку ў КНР па наземным кіраванні спадарожнікам.

Вось галоўныя параметры спадарожніка. Больш за 5 тысяч кілаграмаў - вага касмічнага апарата. Габарыты яго платформы параўноўваюць з памерамі легкавога аўто. Аднак сатэліт у цэлым куды большы: разам з разгорнутымі сонечнымі панэлямі - гэта ўжо звыш двух дзясяткаў метраў.

А гэта дакладная паменшаная копія. Яна захоўваецца ў Дзяржкамваенпраме.

Упершыню Беларусь заявіла аб сваёй прысутнасці ў космасе ў 2012. Асноўнае прызначэнне апарата "БелКА", які курсіруе, - дыстанцыйнае зандзіраванне зямлі. Касмічны апарат сочыць за прыроднымі рэсурсамі, сельгасугоддзямі, знаходзіць лясныя пажары. А першыя касмічныя здымкі са спадарожніка купілі за мяжой ужо праз месяц пасля запуску.

"Белінтэрсат-1" разлічаны на 15 гадоў працы. Ён будзе аказваць поўны спектр сучасных паслуг спадарожнікавай сувязі ў Еўропе, Афрыцы і Азіі.

Галоўнае прызначэнне нашага спадарожніка - аказваць паслугі сувязі. Напрыклад, перадаваць тэлевізійны і радыёсігналы. Гэта магчымасць для арганізацыі прамых трансляцый у рэжыме рэальнага часу - спартыўных, палітычных або культурных. Акрамя таго, спадарожнік - гэта яшчэ і хуткасны доступ да Інтэрнэту ў любым пункце Беларусі.

Для Беларусі на спадарожніку зарэзерваваны 2 прылады, якія прымаюць сігнал з зямлі і перадаюць яго назад, у зону абслугоўвання. А гэта значыць, што 2 сегменты для беларускага рынку ўжо забраніраваныя. На патрэбнасці беларусаў, згодна з падлікамі спецыялістаў, трэба толькі 5 % ёмістасці спадарожніка. Астатняе можна прадаваць.