Больш за 400 гатункаў таматаў вырошчвае на прысядзібным участку жыхарка Бешанковічаў

11 августа 2018

Экзатычныя віды растуць у цяпліцах, менш капрызныя - у адкрытым грунце. І нават на клумбах каля дома побач з кветкамі таксама можна ўбачыць рознакаляровыя таматы. Яны адрозніваюцца па смаку і памерах. Некаторыя памідоры дасягаюць вагі ў кілаграм.

Летась гаспадыня сабрала больш за 700 кілаграмаў таматаў. На багаты ўраджай разлічвае і сёлета.