Цэнтр кітайскай культуры адкрылі ў БДПУ iм. М.Танка

16 октября 2014

Цэнтр кітайскай культуры адкрылі сёння ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Там беларускія студэнты будуць вывучаць замежную мову і займацца мастацтвам каліграфіі. Дарэчы, на працягу трох гадоў БДПУ супрацоўнічае з паўночна-заходнім педагагічным універсітэтам з правінцыі Ганьсунь. Сёння 5 чалавек вучыцца ў краіне ўзыходзячага сонца.


Аляксандра Драгун прадоўжыць тэму.


Ліньцын прыехала да нас з Кітая набываць веды. Чатыры гады асвойвала эстэтычны напрамак. Навука на замежнай для яе рускай мове далася лёгка. Цяпер вучыцца ў аспірантуры і знаёміць беларускіх студэнтаў з усходняй культурай і мастацтвам каліграфіі.


Сёння педагагічны ўніверістэт прымае гасцей з Кітая - дэлегацыю з сямі чалавек. Прыехалі абмеркаваць супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, а таксама адкрыць імянную аўдыторыю.


Ва ўніверсітэце вучацца каля 500 замежных студэнтаў. Каб і наша моладзь знаёмілася з традыцыямі розных краін, у галоўным корпусе адкрыты цэнтры Літвы, Азербайджана, Ізраіля, Польшчы, а цяпер і Кітая.


Пакуль на паліцах толькі друкаваныя дапаможнікі і падручнікі на кітайскай мове. Плануецца абсталяваць памяшканне камп'ютарамі. Дарэчы, дызайн у цэнтры адпавядае нацыянальнаму каларыту.


За перыяд навучання кітайскія студэнты не толькі пачынаюць размаўляць на рускай ці беларускай мовах, але нават спяваць.


Тут жа да акапэльнага выканання далучаецца тонкая ўсходняя мелодыя.


Ёсць кітайскія студэнты, якія прыязджаюць да нас на год, каб займацца толькі рускай мовай, а ёсць і тыя, хто вучыцца паўнацэнна - з першага па пяты курс.


З ганьсуньскім паўночна-заходнім педагагічным універсітэтам БДПУ супрацоўнічае 3 гады. Не толькі замежныя студэнты прыязджаюць да нас. 5 беларусаў вучацца у краіне ўзыходзячага сонца.


Чуань Сяахой, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва паўночна-заходняга педагагічнага ўніверсітэта: Я шмат разоў быў у Мінску. Першы - дваццаць гадоў таму. Убачыў прыгожы будынак універсітэта і марыў, што мы будзем супрацоўнічаць. Нам вельмі падабаюцца беларускія студэнты, якія вучацца ў нас. Яны вельмі кемлівыя і здольныя.


Новы цэнтр будзе садзейнічаць двухбаковаму супрацоўніцтву ў культурнай сферы.