Серабро Кубка ЕГФ для Арцёма Каралька

21 мая 2018
Гандбаліст нацыянальнай зборнай Беларусі ў фінальнай сустрэчы закінуў 4 мячы ў вароты нямецкага клуба "Фюхсэ Берлін", але французскі "Сен-Рафаэль" саступіў, 25:28. Гэта першая ўзнагарода Каралька на міжнароднай арэне. У наступным сезоне, нагадаем, Арцём будзе выступаць за польскі топ-клуб "Вівэ". Гэтая каманда ў 2016 годзе выйграла Лігу чэмпіёнаў.