Урачыстая цырымонія закрыцця 23-га Мінскага міжнароднага кінафэсту "Лістапад" адбылася

11 ноября 2016

Стоп, знята - "Лістападу". Сёння прайшла ўрачыстая цырымонія закрыцця 23-га Мінскага міжнароднага кінафэсту "Лістапад".

На чырвонай дарожцы ў кінатэатры "Масква" сабраліся рэжысёры, акцёры, крытыкі і госці фэсту, каб даведацца, хто ж стане ўладальнікам запаветных статуэтак вышэйшай пробы. Па выніках галасавання гледачоў бронзы "Лістапада" ўдастоены фільм "Слава". Срэбра фэсту ад міжнароднага журы кінакрытыкаў прысуджанае кінастужцы "Мімозы". Галоўны прыз - "Золата "Лістапада" атрымаў сумесны праект Венгрыі, Германіі і Францыі "Лілі Лейн".

Спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За гуманізм і духоўнасць у кіно" адправіўся ў Японію за карціну "Малітва ліры". У Мінск па высокую ўзнагароду прыехалі стваральнікі фільма.