12 вагонаў таварнага саставу сышлі з рэек у Светлагорскім раёне

2 июня 2015

У выніку рух цягнікоў па станцыі "Светлагорск-на-Беразіне" прыпынены. Для перавозкі пасажыраў арганізаваны аўтобусныя маршруты. Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння раніцай у 7.30. Цягнік ішоў у Жлобін. У выніку інцыдэнту з рэек сышлі 11 паўвагонаў з друзам і адна платформа. Усяго таварны складаўся з 68-мі вагонаў. Пашкоджана каля 110-ці метраў пуці. Пацярпелых няма. У ліквідацыі наступстваў аварыі зараз задзейнічаны два аднаўленчыя цягнікі з "Калінкавічаў" і "Жлобіна".