"Тэлевяршыня" сёння збярэ прафесійную эліту

21 мая 2015

Статуэткі Нацыянальнай тэлевізійнай прэміі "Тэлевяршыня" ўжо сёння ўвечар знойдуць сваіх уладальнікаў. За своеасаблівы тэлевізійны "Оскар" 11-ы раз змагаюцца буйныя рэспубліканскія і рэгіянальныя тэлекампаніі. Арганізатарам цырымоніі выступіла Белтэлерадыёкампанія. Генеральны прадзюсарскі цэнтр медыяхолдынга і вялікая творчая каманда распрацавалі арыгінальны сцэнарый. Удзельнікі і госці шоу пагрузяцца ў рэтраспектыву беларускага тэлебачання. За дзве гадзіны вядучыя на дзвюх дзяржаўных мовах - рускай і беларускай - распавядуць пра асноўныя этапы беларускага тэлебачання. Падрабязней пра намінантаў у выпуску праграмы "Панарама". Тэлеверсію маштабнай цырымоніі глядзіце 22 мая ў эфіры каналаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".