Тэлеканал Euronews паказаў гледачам іміджавае відэа аб Беларусі

25 февраля 2019

Усё аб Беларусі за 30 секунд. Тэлеканал Euronews паказаў гледачам іміджавае відэа аб нашай краіне перад II Еўрапейскімі гульнямі.

Ролік ужо дэманструецца на тэлеканале і расказвае пра горад і яго наваколлі, пра адметныя мясціны, якія могуць наведаць госці Мінска. Канцэпцыя відэа распрацавана сумеснымі намаганнямі тэлеканала, крэатыўнага агенцтва, а таксама дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў.