У Кітаі колькасць хворых на каранавірус зніжаецца з кожным днём

19 марта 2020
У Кітаі колькасць інфіцыраваных новым тыпам каранавіруса зніжаецца з кожным днём. У правінцыі Хубэй - асяродку распаўсюджвання эпідэміі - за апошнія суткі не зарэгістравана ні аднаго выпадку. 

Лекі ад COVID-19 


Кітайскія навукоўцы, як паведамляецца, знайшлі эфектыўныя лекі, здольныя за чатыры дні вылечыць ад COVID-19. У першыя двое сутак выкарыстання "Авігана" ў пацыентаў прыходзіла ў норму тэмпература, а на чацвёрты дзень спыняўся кашаль, і тэст на вірус ужо даваў адмоўны вынік. Акрамя таго, зараз многія кампаніі пачалі правяраць эфектыўнасць ужо наяўных лекаў для інфіцыраваных.