Тэатр оперы і балета адкрыў сезон

2 сентября 2016

Тэатр оперы і балета адкрыў сезон, а гледачоў сустрэне прэм'ерай. 3 і 4 верасня на сцэне Вялікага зноў з'явіцца "Вяселле Фігаро" Моцарта ў сумеснай пастаноўцы расійскай і беларускай творчай групы. Пра тэатральныя навінкі гэтага сезона - Вольга Мядзведзь.

У афішы тэатра гэтых прэм'ер яшчэ не знайсці, але планы распісаныя да ліпеня наступнага года. Дырэктарскі склад адкрыў сакрэты для прэсы - сёлета на сцэне Вялікага толькі лепшыя сусветныя прэм'еры. Урачыста сезон адкрыюць операй, а менш як праз месяц на падмостках прэзентуюць балет "Пахіта" Марыуса Пеціпа. З рэпертуара 84-га сезона выкраслілі "Тоску", "Набука" і "Севільскага цырульніка", але не надоўга. Іх абновяць, а потым зноў вернуць на сцэну.

Да навагодніх святаў - оперны зорапад з двух дзясяткаў краін. Калядны конкурс вакалістаў і міжнародны оперны форум, а за імі традыцыйна Вялікі баль. Пасля сустрэчы з прэсай - збор усяго калектыва тэатра ля падмосткаў галоўнай сцэны. Для ўсіх цэхаў аб’явілі не толькі спіс прэм'ер, але і гастрольны тур. Так, напрыклад, балетная трупа адправіцца пакараць публіку Германіі, Галандыі і Егіпта.

Пачаткоўцы з усяго свету. Сёлета калектыў Опернага павялічыўся яшчэ на 16 чалавек, у асноўным гэта тэатральная трупа. Артысты ад Францыі да Японіі ў свой першы дзень, як школьнікі на лінейцы, стаяць на сцэне перад усім складам Вялікага.

Новых калег сустрэлі цёпла апладысментамі, а затым разрадзілі атмасферу цырыманіялу тэатральным капуснікам, якога ў тэатры, дарэчы, не было 20 гадоў.

Бураціна з рук Станіслаўскага патрапіў у Вялікі тэатр Беларусі. Тут і гаворачыя рукі галоўнага дырыжора Віктара Пласкіны, і ў асобе Карабаса-Барабаса галоўны рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ. Сцэнарый напісалі самі артысты. Упершыню на сцэне Вялікага вакальная трупа - танцуе, балетная - спявае. А для поўнасці вобраза падлучылі грымёрны і касцюмерны цэхі. Па выніку нават па-за сезонам у зале Опернага тэатра аншлаг і захопленая публіка.