Таямніцы акварэлі - дэма-клас ад мастака Валерыя Талкачова

5 ноября 2023

"Акварэльны бенефіс" у Мінску мастака з Салігорска. У сталічнай арт-гасцёўні "Высокае места" Валерый Талкачоў адкрыў сваю персанальную выставу і правёў дэма-клас для ўсіх ахвотнікаў. Калегі і аматары сабраліся ў галерэі, каб з нуля ўбачыць стварэнне акварэлі: ад падрыхтоўкі паперы, выбару пэндзляў да працэсу прамалёўкі дэталяў. Валерый Талкачоў даў урок у дуэце з калегай Таісіяй Пліскоўскай.

Майстар-клас праходзіў у форме дыялогу: гледачы змаглі задаць пытанні мастакам. Завяршылася арт-сустрэча стварэннем новай карціны: акварэлі, прысвечанай зіме.