Танцы 19 стагоддзя і музыка 20-га - Пушкінскі баль пройдзе ў Пушкінскай бібліятэцы

4 мая 2022

Мару трапіць на сапраўдны  баль ажыццявіла Пушкінская бібліятэка. 

Танцы 19 стагоддзя  і музыка 20-га! Творчы эксперымент прэзентавалі супрацоўнікі Мінскай абласной бібліятэкі,  якая носіць  імя класіка. У  эпоху свецкіх раўтаў  акунулася Ларыса Гулякевіч. 

Пушкінскі баль - у пушкінскай бібліятэцы

Вальс, паланэз і французская кадрыля! Трапіць на баль у Пушкінскую эпоху прапануе Пушкінская бібліятэка. У праграме оперныя арыі і бальныя гульні, выставы, прысвечаныя творчым асобам, якія жылі ў пушкінскія часы.

Атмасферу 19 стагоддзя стваралі мастацкія і кніжныя выставы,  майстар-класы, а таксама музыка. У канцэртнай праграме гучалі як оперныя арыі, так і джаз, і лацінаамерыканскія кампазіцыі ў выкананні прафесійных калектываў з Фаніпаля і Барысава. Але галоўнай падзеяй сталі "бальныя танцы для ўсіх". З дапамогай прафесіяналаў можна было асвоіць асновы полькі ці вальса за некалькі прыёмаў.

Займаць гасцей балю - асаблівая адказнасць. Складаць пары для танцаў, фатаграфаваць і расказваць дзецям пра бальныя традыцыі дапамагалі валанцёры - студэнты Універсітэта культуры. 

Па-сапраўднаму пушкінскім праект зрабіў і бук-тур, прысвечаны сусветна вядомаму пісьменніку і паэту. Супрацоўнікі бібліятэкі сабралі шмат цікавых фактаў з жыцця Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, а таксама аднавілі генеалагічнае дрэва паэта, дзе ёсць і беларускія карані.

Тэатральныя дэкламацыі пушкінскай прозы, паэзіі, а таксама  дэманстрацыя творчасці мастакоў і літаратараў тых часоў - у наступным праекце Пушкінскай бібліятэкі.