Танга - у танцы, вакале і інструментальным выкананні

14 февраля 2019

Танга - у танцы, вакале і інструментальным выкананні. Музыка страсці, кахання і рэўнасці натхняе ўжо больш за 80 гадоў. Наш карэспандэнт Ларыса Гулякевіч адправілася на рэпетыцыю ў філармонію, а па ўрокі харэаграфіі - ва Універсітэт культуры.

На кафедры харэаграфіі Універсітэта культуры ідзе падрыхтоўка да экзаменаў. Танга ўваходзіць у праграму еўрапейскіх бальных танцаў разам з венскім вальсам, факстротам. Аднак яго тэхніка адрозніваецца кардынальна. 

Існуе шмат відаў і стыляў танга: аргенцінскае, уругвайскае, фінскае, старадаўняе і бальнае. Што тычыцца характэрных рыс танга, то асаблівая ўвага надаецца рухам ног, павароту галавы, ідэальнай постаці і… пачуццям. Кожны элемент адточваецца дасканала.

Танга - самы загадкавы танец. Танец са страсцю кахання. Але не першапачатковая, а спелая любоў паміж партнёрамі. Галоўнае ў танцы - позірк, рух і добры партнёр.

Як танец - танга нарадзілася ў Афрыцы, потым стала набываць папулярнасць у Паўночнай Амерыцы і краінах Заходняй Еўропы. Кампазітары - аргенцінцы Астар П'яцола і Карлас Гардэль надалі танга нацыянальныя рысы.

Салістка Вялікага тэатра Беларусі Наталля Акініна лічыць, што сіла танга - у яскравай мове, выразнай дыкцыі. Сёння, да Дня закаханых, у Белдзяржфілармоніі пройдзе канцэрт "Не толькі танга", дзе будзе гучаць разам з традыцыйнымі інструментамі танга і дзядуля акардэона - банданеон.