У Іспаніі прыгатавалі нарэзку з хамона вагой 392 кілаграмы

21 июня 2016

Кулінары з Таледа б'юць рэкорды. 76 павароў прыгатавалі нарэзку з хамона вагой 392 кілаграмы. Страва занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Хамон - іспанскі нацыянальны дэлікатэс, сыравяленая свіная шынка. Нарэзку падзялілі на порцыі, вагой каля 100 грамаў і размясцілі на спецыяльна зробленай стальніцы, плошчай 140 квадратных метраў. Горад Таледа быў абраны сёлета гастранамічнай сталіцай Іспаніі.