Суткі да фіналу нацыянальнага адбору на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне"

24 августа 2017

Прама зараз у студыі "600 метраў" у галоўным медыяхолдынгу праходзіць вячэрняя рэпетыцыя, якая завершыцца апоўначы. Фіналісты рэпетыруюць пад прыцэлам тэлекамер. Усяго па перыметры іх дзевяць. Прагон адгледжвае і рэжысёр заўтрашняй трансляцыі - ён дае каманды на пляцоўку з перасоўнай тэлестанцыі.

Рэпетыцыя ў касцюмах, але без грыму. Сёння галоўны акцэнт на нумар і пункты здымкі. Так, каб глядач змог разгледзець канкурсантаў ва ўсіх ракурсах. Нагадаю, нацыянальны адбор пройдзе заўтра. Трансляцыя стартуе ў 22:00 на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Таксама будзе даступная анлайн-трансляцыя на сайце Белтэлерадыёкампаніі.