Стэнлі Джордан прыме ўдзел у фестывалі Залаты шлягер - 2013

9 октября 2013

Джаз - гэта дзіця класічнай музыкі і блюза. Менавіта такім бачыць сваю творчасць вядомы на ўвесь свет музыкант са Злучаных Штатаў Амерыкі Стэнлі Джордан. Ён прыехаў у Магілёў, каб прыняць удзел у міжнародным музычным фестывалі Залаты шлягер - 2013. На канцэрце Восеньскае лісце, які пройдзе сёння вечарам, Стэнлі Джордан прадэманструе ўнікальную фартэпіянную тэхніку ігры на гітары. На прэс-канферэнцыі музыкант не толькі расказаў журналістам пра сваё жыццё і творчасць, але і правёў невялікі майстар-клас.