Стартаваў продаж білетаў на 28-ы міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

23 февраля 2019

Сталі даступны квіткі на некалькі праектаў у Летнім амфітэатры, а таксама на шоу, якія пройдуць на лёдзе віцебскага Палаца спорту. Пакуль білеты прадаюць толькі касы абласнога цэнтра. З 25 лютага праз інтэрнэт іх змогуць набыць прыхільнікі "Славянcкага базару" па ўсім свеце. Выступіць у Віцебску рыхтуюцца і артысты-пачаткоцы. Зараз у розных краінах працягваюцца адборы на музычныя конкурсы.

У афішы сёлетняга фестывалю - Валерый Лявонцьеў, Надзея Кадышава, Аляксандр Панаётаў, "Кіпелаў" і сольныя канцэрты іншых зорак. Насычанымі абяцаюць быць тэатральныя і выставачныя праекты.