З кастрычніка тыя, хто аказвае паслугі па здачы жылля ўнаймы, абавязаны паведамляць інфармацыю аб размяшчэнні іншаземцаў

2 октября 2017

У Беларусі з кастрычніка гасцініцы, санаторыі, аб'екты агратурызму і ўсе тыя, хто аказвае паслугі па здачы жылля ўнаймы, абавязаныя паведамляць інфармацыю аб размяшчэнні іншаземцаў. Адпаведныя дакументы на працягу трох гадзін пасля засялення павінны быць накіраваныя ў МУС. Гэта прадугледжана змяненнямі ў закон "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства". У Міністэрстве ўнутраных спраў падкрэсліваюць: на турыстах працэдура ніяк не адаб'ецца.