Станіслаў Гаварухін будзе пахаваны ў суботу на Новадзявочых могілках у Маскве

14 июня 2018

Журботная навіна прыйшла з Расіі. Памёр Станіслаў Гаварухін. Ён будзе пахаваны ў суботу на Новадзявочых могілках у Маскве.

Складана пералічыць усе яго ўзнагароды і заслугі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны, народны артыст Расіі. Трывожныя паведамленні сталі з'яўляцца яшчэ напярэдадні, калі артыста шпіталявалі. А сёння сумную навіну паведаміў спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін. Гаварухін вёў актыўную палітычную дзейнасць. Быў кандыдатам у прэзідэнты Расіі, пазней узначальваў перадвыбарны штаб Уладзіміра Пуціна. Аднак савецкі глядач палюбіў яго яшчэ ў канцы 60-х. Станіслаў Гаварухін стаў рэжысёрам фільмаў залатога фонду кінематографа: "Вертыкаль", "Месца сустрэчы змяніць нельга", "Варашылаўскі стралок", "Дзесяць негрыцят", "Дзеці капітана Гранта". Гаварухін працаваў у кіно таксама ў якасці сцэнарыста, акцёра і прадзюсара. Дваццаць гадоў ён працаваў на легендарнай Адэскай кінастудыі. Станіслаў Сяргеевіч неаднаразова быў ганаровым госцем Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Двойчы ўзнагароджваўся спецпрызам Прэзідэнта Беларусі "За гуманізм і духоўнасць у кіно". Гаварухін памёр у падмаскоўным санаторыі "Барвіха" пасля працяглай хваробы. Яму было 82.