Мемарыяльныя дошкі памяці загінуўшых лётчыкаў Мікіты Куканенкі і Андрэя Нічыпорчыка адкрылі ў Лідзе

19 сентября 2022
У Лідзе адкрылі мемарыяльныя дошкі памяці загінуўшых лётчыкаў Мікіты Куканенкі і Андрэя Нічыпорчыка. Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі ў сярэдніх школах № 6 і № 9. З верасня навучальныя ўстановы носяць імёны Герояў Беларусі, якія здзейснілі подзвіг і цаной уласнага жыцця адвялі самалёт, што падаў, ад жылых дамоў. 

Ушанаваць памяць пілотаў сабраліся родныя і знаёмыя, калегі, настаўнікі і ўсе неабыякавыя жыхары горада. У школьных музеях  таксама адчыненыя экспазіцыі, дзе захоўваюцца асабістыя рэчы герояў.