Сталі вядомыя ўсе фіналісты 63-га конкурсу "Еўрабачанне"

11 мая 2018

Напярэдадні ў Лісабоне прайшоў другі паўфінал. У шоу ўдзельнічалі 18 краін: шырока быў прадстаўлены балканскі блок, але кваліфікаваліся толькі дзве краіны з рэгіёна. Упершыню ў гісторыі ўдзелу не прайшлі ў фінал Расія і Азербайджан. Нягледзячы на тое, што беларусаў сярод фіналістаў таксама не апынулася, свае галасы за лепшы хіт мы зможам аддаць у суботу падчас Гранд-фіналу.

Аляксандр Рыбак, прадстаўнік Нарвегіі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2018": "Я Нарвегіі абяцаў, што прайду фінал. Але ў апошнія секунды так хваляваўся. I ў апошнія секунды проста ўра".

Такім чынам, акрамя Нарвегіі, у фінал напярэдадні прайшлі яшчэ 9 краін. Гэта Малдова, Сербія, Данія, Нідэрланды, Аўстралія, Венгрыя, Швецыя, Славенія і Украіна. Што датычыцца музычных кірункаў, то ў суботнім шоу "Еўрабачання" будзе прадстаўлены рок, R'n'B, танцавальная і поп-музыка, а таксама аперэта.