Сталі вядомыя фіналістаўы Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016"

26 января 2016

Сталі вядомыя імёны фіналістаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні і дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2016". 20 вакалістаў адабраныя шляхам праслухоўвання. У Маладзёжным тэатры эстрады ўдзельнікаў ацэньвалі па відэаматэрыялах. Заяўкі даслалі 70 прэтэндэнтаў. Яны змагаліся за права прайсці ў трэці тур і прадставіць нашу краіну на "Славянскім базары ў Віцебску". Згодна з умовамі конкурсу, адна з кампазіцый павінна гучаць на беларускай мове.

Наперадзе заключны этап конкурсу - жывое выступленне ўдзельнікаў. Імёны пераможцаў у дзіцячай і дарослай катэгорыях стануць вядомыя не пазней за 20 сакавіка.