Сумесны праект музыкантаў Беларусі і Венесуэлы

18 декабря 2014

Сумесны праект музыкантаў Беларусі і Венесуэлы – на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

Пра тое, што натхняе, захапляе і аб’ядноўвае музыкантаў розных краін, – рэпартаж Ларысы Гулякевіч.

“Рэквіем” Моцарта і канцэрт Яна Сібеліуса ў сумесным праекце, прысвечаным нацыянальнаму герою Венесуэлы Сімону Балівару. Прыклад патрыятызму, самаадданасці і мужнасці натхняе і праз стагоддзі.

Сапрана і тэнар з краін Лацінскай Амерыкі, скрыпка - стыпендыятка Спецыяльнага прэзідэнцкага фонда Беларусі. Сімфанічны аркестр і хор Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Два дырыжоры з Беларусі і Венесуэлы. І… неўміручая музыка Моцарта і Яна Сібеліуса.

Канцэрт прысвечаны вызваліцелю і завадатару барацьбы за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы Сімону Балівару. Каля 200 гадоў таму ён змагаўся за свабоду краін Лацінскай Амерыкі. Таму для гэтых народаў ён самы любімы нацыянальны герой.

У сумесных планах пасольства Венесуэлы і беларускіх тэатраў гэта не адзіны праект. Наперадзе новыя выканаўцы з краін Лацінскай Амерыкі і вядомыя класічныя творы.