"Славянскі базар " афіцыйна завяршыўся, але свята ў горадзе працягваецца

17 июля 2018

"Славянскі базар у Віцебску" завяршыўся, але свята ў горадзе працягваецца. Кніга рэкордаў фестывалю папоўнілася новымі творчымі дасягненнямі: гэта і парад лялек, і барабаннае шоу, і фотамарафон у сацсетках. Здымкі на памяць зрабілі прадстаўнікі сарака адной краіны.

Наперадзе яшчэ два спектаклі і канцэрты ў Летнім амфітэатры. З сольнай праграмай выступіць Алена Ваенга. Сёння адбудзецца і канцэрт зорак шансона. А заўтра публіка чакае групу "Мумій Троль".