Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі выканае Рэквіем у Рыме ў Сафійскім саборы

25 апреля 2014
Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі возьме ўдзел у XXVII Міжнародным фестывалі камернай музыкі ў Полацку. Рэквіем у Рыме нямецкага кампазітара прагучыць у Сафійскім саборы.

На рэпетыцыі ў Доме радыё пабывала Ларыса Гулякевіч.


Выступленне у знакамітым полацкім Сафійскім саборы - заўсёды вялікае свята для сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Выдатная акустыка, веліч і гучанне.
Глорыя Бруні ўдзельнічае ў музычных праектах Белтэлерадыёкампаніі не першы раз. Яна і аўтар вакальна-сімфанічных твораў і салістка. У полацкім Сафійскім саборы яе твор Рэквіем у Рыме будзе выконвацца на XXVII Міжнародным фестывалі старажытнай і сучаснай камернай музыкі.


Твор Рэквіем у Рыме быў напісаны ў святым для хрысціянства 2000 годзе згодна з заказам Ватыкана. Гэта першы аўтарскі твор музыканта і опернай спявачкі Глорыі Бруні, якая вывучала вакал і кампазіцыю ў Гамбургу і Мюнхене. Рэквіем выконваўся ў Італіі, Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Ізраілі, некалькі разоў у Беларусі. Раскрыўшы свой кампазітарскі талент, пасля акадэмічнага твора Глорыя напісала дзіцячую оперу Пінокіа і мюзікл Спяваючыя ў цярноўніку.


Глорыя Бруні, кампазітар (Германія): Мы ўжо не першы раз выступаем з маім творам тут, у Беларусі, з аркестрам тэлерадыёкампаніі. На гэты раз - выдатны полацкі сабор на чарговую гадавіну чарнобыльскай трагедыі. Я вельмі рада гэтай магчымасці. Гэты рэквіем не дэпрэсіўны, як звычайна пішацца твор у такім жанры. Я напісала яго да 2000 года для Ватыкана. Мне здаецца, гэта вельмі пазітыўны рэквіем. Ён дае надзею на светлае, на жыццё пасля жыцця. Жыццё дастаткова кароткае, але калі нешта светлае жыве ў нашых душах, застаецца навечна. Гэта тое, пра што мой рэквіем.


За дырыжорскім пультам нямецкі дырыжор Вільгельм Кайтэль, які працуе з беларускімі музыкантамі больш як 20 гадоў. Вось ужо тры гады ён актыўна супрацоўнічае з сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі. Музыкант заснаваў некалькі оперных фестываляў, стварыў калектыў Мінск-опера, супрацоўнічаў з Вялікім тэатрам Беларусі.

Вільгельм Кайтэль, дырыжор (Германія): Я працую каля трох гадоў з гэтым аркестрам і, як мне здаецца, у нас склаліся вельмі добрыя творчыя адносіны. Мне вельмі падабаецца тут быць і працаваць. Я думаю, мы зробім сапраўды выдатны канцэрт. Гэты рэквіем напісаны ўсяго некалькі гадоў, музыка трапляе прама ў сэрца, і наколькі я ведаю беларускую публіку, якая вельмі добра падрыхтаваная да такіх рэчаў, ёй гэта спадабаецца.


Твор Рэквіем у Рыме для ўдзелу ў полацкім фестывалі выбраны не выпадкова. Гэта яшчэ і даніна памяці чарнобыльскай трагедыі.