Наваз Шарыф удастоены дыплома ганаровага прафесара БДУ

11 августа 2015

Наваз Шарыф  за вялікі асабісты ўклад  ва ўмацаванне і развіццё ўсебаковых дружалюбных беларуска-пакістанскіх адносін удастоены дыплома ганаровага прафесара БДУ. Урачыстая цырымонія прайшла ў рэктараце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дыплом, а таксама мантыю,  пакістанскі прэм'ер атрымаў з рук рэктара ВНУ   акадэміка  Сяргея Абламейкі. Пасля гэтага Наваз Шарыф звярнуўся да прысутных з традыцыйнай вітальнай прамовай.

Напярэдадні былі падпісаны два мемарандумы аб узаемаразуменні  паміж БДУ і ўстановамі Пакістана. У прыватнасці, размова  ідзе аб развіцці супрацоўніцтва БДУ з Акадэміяй дыпламатычнай службы МЗС Пакістана і Інстытутам інфармацыйных тэхналогій. Як вядома, менавіта IT-сфера зараз па праве лічыцца адной з найболей перспектыўных і высокапрыбытковых.