Шэдэўры кітайскага традыцыйнага ткацтва і вышыўкі - у Нацыянальным мастацкім музеі

13 октября 2015

Кітайскі шоўк, вядомы з эпохі праўлення дынастыі Джоу, прадставяць у Мінску. Шэдэўры кітайскага традыцыйнага ткацтва і вышыўкі на час спыніліся ў Нацыянальным мастацкім музеі. Адкрыццё выставы прысвечана Дням культуры КНР у Беларусі. Больш за дзясятак камплектаў традыцыйнага адзення і касцюмы 56-ці народнасцяў адлюстроўваюць увесь шлях эвалюцыйнага станаўлення кітайскага народнага касцюма. Нараўне з гэтым будуць паказаны і працы сучаснікаў - кітайскіх мастакоў-мадэльераў.

Шаўковыя халаты былі выкананыя майстрамі апошняй правячай дынастыі Кітая - Цын. Іх характэрныя элементы - гэта асіметрычныя зашпількі, аздабленне тасьмой і кантамі.