Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі з Мінскім гарадскім тэхнапаркам

27 мая 2022
Сталіца гатова прапанаваць максімальна зручныя і камфортныя ўмовы для работы інвестараў у эканоміцы горада. Ёсць і перспектыўныя лакацыі для вытворчасці з ільготнымі ўмовамі вядзення бізнесу. Пра гэта заявілі ў мэрыі падчас падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі з Мінскім гарадскім тэхнапаркам. У ім з'явіцца опцыя "аднаго акна" для працэсаў ўваходжання новых інвестараў у сталіцу. Сярод задач мегаполіса - стварэнне новых прамысловых прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу з прадукцыяй, якая арыентавана на экспарт.  

А сёння Мінскі гарадскі тэхнапарк запрашае прыняць удзел у конкурсе інавацыйных стартап- праектаў у рамках штогадовага форуму TIBO. Заяўкі можна падаць да 4 чэрвеня. Пераможцаў чакаюць прызы, а таксама магчымасць супрацоўніцтва з самім тэхнапаркам. 

Сёлета ў сталіцы завершыцца ўзвядзенне новага будынка Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Школьнікі змогуць асвойваць веды і навыкі ў актуальных напрамках дзейнасці, сярод якіх  біятэхналогіі і зялёная хімія, інжынерная экалогія, робататэхніка.