Шчучын рыхтуецца прыняць гасцей у Дзень беларускага пісьменства

31 августа 2015

Шчучын рыхтуецца прыняць каля 10 тысяч гасцей у Дзень беларускага пісьменства. Свята нацыянальнага слова аб'яднае літаратараў з 8 краін ужо ў гэтыя выхадныя. Такія лічбы былі названыя сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай будучай падзеі. Спецыяльна да Дня пісьменства Шчучын набыў святочны глянец. У нядзелю будзе ўрачыста адкрыты пасля рэстаўрацыі палац князёў Друцкіх-Любецкіх. У дваранскай рэзідэнцыі XIX стагоддзя з гэтага часу размесціцца раённы Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

Лілія Ананіч, Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь:

"80 мільярдаў - гэта тая лічба, якая выдзелена з рэгіянальных бюджэтаў на тое, каб горад Шчучын атрымаў новую інфраструктуру. Бібліятэка - капітальны рамонт, Дом культуры, вуліцы і плошчы, палац Друцкіх-Любецкіх".

У праграме ўжо 22-га дня роднага слова - фестываль кнігі і прэсы, аўтограф-сесіі пісьменнікаў, конкурс чытальнікаў, прэзентацыі выдавецкіх праектаў, канцэрты і выставы. Традыцыйна напярэдадні свята пройдзе экспедыцыя "Дарога да святыняў" з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга, якая стартуе ў сталіцы ў сераду.