Музей пад адкрытым небам у Строчыцах

30 сентября 2020
35 старажытных помнікаў народнага дойлідства пад адкрытым небам. Як выглядалі сялянскія сядзібы, хаткі, побытавыя памяшканні і культавыя будынкі Паазер'я, Падняпроўя і цэнтральнай Беларусі можна ўбачыць на тэрыторыі музея  ў Строчыцах. Знаёмяць таксама з калекцыямі прадметаў і тэматычнымі экспазіцыямі, што датычацца асноўных рамёстваў і спосабу жыцця сялян. Асобная музейная прапанова - нацыянальная беларуская кухня. У сектары "Цэнтральная Беларусь" размешчана аўтэнтычная карчма з вёскі Хоева Нясвіжскага раёна. Помніку 2 стагоддзі. Сёння  ў ім даюць урокі народнай кухні.

У музейнай карчме два дзясяткі беларускіх страў. Гэта розныя віды бліноў, дранікаў, бабкі, дэсертаў: медавік і яблычны пірог. А таксама традыцыйныя для розных рэгіёнаў Беларусі напоі, напрыклад, медавуха і збіцень. Таксама у калекцыях аўтэнтычныя кухонныя прылады, сурвэткі і абрусы, хатняе адзенне беларускіх гаспадынь.