"Сямейны альбом" дынастыі Масленнікавых на выставе ў Гістарычным музеі

6 февраля 2019

"Сямейны альбом" дынастыі вядомых беларускіх жывапісцаў Масленнікавых на выставе ў Гістарычным музеі.

Сваю творчасць яны прысвяцілі роднай Беларусі. Заснавальнікам стаў Павел Масленікаў. Яго творчая дзейнасць паўплывала на развіццё пейзажнага жанру ў беларускім мастацтве.

На выставе дэманструюцца работы з сямейнай калекцыі, дзе кожны з мастакоў - Масленікавы: сын Уладзімір і ўнук Павел працягваюць сямейныя мастацкія традыцыі, але кожны ў сваім стылі і тэхніцы.