Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Архангельскай вобласці

21 февраля 2020
Беларусь захоўвае вялікую цікавасць да прамых кантактаў з расійскімі рэгіёнамі. Пра гэта ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Архангельскай вобласці. Наша краіна можа прыняць удзел у маштабнай рэнавацыі горада на Паўночнай Дзвіне. Акрамя таго, беларускі лідар падзяліўся падрабязнасцямі тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным, якая адбылася напярэдадні. Абмяркоўвалася, у прыватнасці, формула паставак нафты.


Беларусь захоўвае вялікую цікавасць да прамых кантактаў з рэгіёнамі Расіі

Што ж да Беларусі і Архангельскай вобласці, то за мінулы год тавараабарот дасягнуў амаль 50 мільёнаў долараў. Вялікая цікавасць у Беламор’я да нашай тэхнікі. Нашы БелАЗы здабываюць там алмазы ўжо не першы год.