Змяненні ў структуры кіраўніцтва Мінскай вобласці

31 июля 2019

З сённяшняга дня адразу ў некалькіх раёнаў новыя старшыні выканкамаў.

Любанскім раёнам з гэтага часу будзе кіраваць Валерый Мельнік. Сёння ён атрымаў пасведчанне старшыні з рук губернатара Мінскай вобласці Анатоля Ісачанкі. У Валерыя Мельніка аграрна-тэхнічная адукацыя. Ён працаваў на розных пасадах Старадарожскага і Салігорскага раёнаў. Апошні час курыраваў сельскую гаспадарку і АПК у Любані.

Павялічваць тэмпы росту прамысловасці, змяняць рынкі збыту, ствараць новыя працоўныя месцы і ў той жа час развіваць сацыяльную сферу. Гэта адны з задач, якія ставіць перад сабой новы старшыня Капыльскага раёна. Яго узначаліў Сяргей Пілішчык,  таксама вопытны спецыяліст у эканоміцы і АПК.

Кадравы дзень у структуры кіраўніцтва Мінскай вобласці працягнецца і заўтра. Новага кіраўніка прадставяць у Валожыне.