Сёння ў Мінску адкрываецца ХХІ Міжнародны кніжны кірмаш

5 февраля 2014

У найбліжэйшыя чатыры дні ў беларускай сталіцы - прадстаўнікі лепшых выдавецтваў свету, вядомыя пісьменнікі і кніжныя крытыкі. Форум сабраў сотні ўдзельнікаў з 26 краін. Чым гэтым разам здзівіць кніжная экспазіцыя, распавядзе Паліна Іванча.



Дакрануцца да найстаражытных беларускіх фаліянтаў, сустрэцца з вядомымі пісьменнікамі і пагартаць самыя апошнія сусветныя бестселеры. Ужо праз некалькі гадзін у нацыянальным выставачным цэнтры адкрыецца ХХІ Міжнародны кніжны кірмаш. Сёлета ў Мінск на чытацкі форум прыехала больш як 600 удзельнікаў з 26 краін.


З гасцей самыя буйныя стэнды ў Германіі, Францыі, Расіі і Украіны. Наша краіна сёлета здзівіць прэзентацыяй Энцыклапедыі беларускага хакея. На амаль 800 старонках сабраны біяграфіі гульцоў і трэнераў, артыкулы аб клубах і лядовых арэнах, турнірныя табліцы і фатаграфіі з асабістых архіваў хакеістаў. Упершыню наведвальнікі выставы змогуць дакрануцца і да найстаражытнага кніжнага шэдэўра - Баркалабаўскага летапісу або дакладней яго дасканалай копіі - факсімільнага выдання.


Сёлета сярод удзельнікаў кніжнага кірмашу не будзе ні цэнтральнага экспанента, ні ганаровага госця. Як падкрэсліваюць арганізатары, па сутнасці, кожная нацыянальная экспазіцыя па-свойму эксклюзіўная і ганаровая. Да прыкладу, ля французскага стэнда можна будзе тэт-а-тэт пагутарыць з вядомым падарожнікам і касмапалітам Патрыкам Дэвіль, чые раманы перакладзены на 10 моў свету. Упершыню ў гісторыі выставы са сваёй літаратурай выступяць і амерыканскія выдаўцы.


І сёння ж наведвальнікаў экспазіцыі чакае яшчэ адзін эксклюзіў - спецыяльна ад жонкі беларускага касманаўта Алега Навіцкага. Які сюрпрыз падрыхтавала Юлія Навіцкая, мы даведаемся ў 13.00 тут, ля нацыянальнага стэнда ў Белэкспа.