Сталі вядомыя вынікі жараб'ёўкі "Танкавага біятлона"

9 августа 2019

Стальное супрацьстаянне. Сталі вядомыя вынікі жараб'ёўкі "Танкавага біятлона". Так, у паўфінале, каманда Беларусі выступіць на чырвоным танку. Сапернікамі нашай зборнай сталі экіпажы з Расіі, Венесуэлы і Манголіі. Нагадаем, у паўфінал выходзяць 8 каманд. Іх чакае эстафета. Ад кожнай краіны ўдзельнічаюць тры танкавыя экіпажы. Дыстанцыя  4 кругі, гэта прыкладна 5 кіламетраў. Пры гэтым, пераадольваючы перашкоды, трэба паразіць цэлі на трох агнявых рубяжах. За промах па цэлі або замену танка прызначаецца штрафны круг 500 метраў.

У паўфінале конкурсу "Танкавы біятлон" каманда Беларусі выступіць 12 жніўня на палігоне Алабіна. Па выніках эстафеты, у фінал пройдуць 4 каманды, якія пакажуць лепшы час.