Сёння ў Лісабоне пройдзе першы паўфінал "Еўрабачання"

8 мая 2018

Нашу краіну прадстаўляе ALEKSEEV. Ён выступіць пад 8-ым нумарам. Трансляцыю ў 10 вечара пачнуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". А напярэдадні ў партугальскай сталіцы прайшлі дзве першыя генеральныя рэпетыцыі - сямейнае шоу і вячэрні паказ ацэньвала прафесійнае журы.

Рэпартаж з Лісабона - Яўгена Перліна. Другая генеральная рэпетыцыя завяршылася ў Лісабоне даволі позна ноччу. Зараз з "Арэны" выходзяць эмацыйныя фанаты. Першы паўфінал атрымаецца вельмі моцным. Шоу ацэньвала прафесійнае журы ў 19 краінах гэтага паўфіналу, а таксама ў трох краінах з вялікай пяцёркі.

У самым пачатку шоу гледачы ўбачаць ролік, які раскажа аб гуках Лісабона. Хоць у прынцыпе гэтыя гукі чутныя. Выходзяць фанаты Македоніі. У аўторак галасаваць будуць толькі тэлегледачы. Паводле статыстыкі, у эфіры галасуе 15-20 працэнтаў. Таму заклікаю беларусаў быць актыўнымі і зрабіць свой выбар. Беларусы за сваю краіну галасаваць не змогуць - толькі за іншых удзельнікаў нашага паўфіналу.

Адзначым асаблівыя меры бяспекі. Увесь квартал у ачапленні. Паліцыі нямнога, яе не відаць. Магчыма, працуюць спецслужбы. Квартал вельмі ціхі. ALEKSEEV выйдзе на сцэну пад 8-ым нумарам. Напярэдадні падчас рэпетыцыі свае балы выставіла прафесійна журы, зараз справа за гледачамі.