У прыгарадзе Дамаска ў выніку моцнага выбуху загінулі не менш за 30 чалавек

27 сентября 2013

Звыш ста параненыя. Выбуховае прыстасаванне было закладзена ў аўтамабілі, прыпаркаваным побач з мячэццю ў населеным пункце Ранкус. Час тэракта супаў з заканчэннем паўдзённай малітвы. Як паведамляецца, урадавыя войскі ў адказ пачалі артылерыйскі абстрэл найбліжэйшага да месца выбуху раёна, дзе, як мяркуецца, хаваюцца баевікі.