Сёння ў Кіеве пройдзе першы паўфінал "Еўрабачання"

9 мая 2017

Перамогі хацелася б пажадаць і нашым удзельнікам на "Еўрабачанні". Праўда, выступяць NaviBand толькі ў чацвер, 11 мая.

Сёння ж у Кіеве пройдзе першы паўфінал галоўнага музычнага шоу Еўропы. Напярэдадні прайшлі дзве генеральныя рэпетыцыі конкурсу. Тым часам NaviBand выступіла ў еўравёсцы і правяла сустрэчу з фанатамі. Паслухаць "Гісторыю майго жыцця" прыйшлі тысячы людзей. Падтрымаць землякоў прыехаў і наш удзельнік дзіцячага "Еўрабачання" Аляксандр Мінёнак. Госці пешаходнага Крашчаціка змаглі даведацца пра беларускую мову і культуру і праспяваць разам з NaviBand.

Такім чынам, не прапусціце сёння першы паўфінал "Еўрабачання". Трансляцыю шоу з Украіны тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пачнуць у 23:00.