Павысіць фінансаваю граматнасць у малым і сярэднім бізнесе

9 октября 2013

Сёння ў Мінску прайшоў семінар для пачынаючых прадпрымальнікаў. Бізнесмэнаў вучылі выгадна ўкладаць грашовыя сродкі, каб мець прыбытак і канкурыраваць на айчынным рынку. Дарэчы, актыўную прадпрымальніцкую дзейнасць так званыя студэнты аднаго семінара рэалізоўваюць у Партызанскім раёне сталіцы.


Марына Саевіч, загадчыца сектара прадпрымальніцтва і канфіскату ўпраўлення эканомікі адміністрацыі Партызанскага раёна: Асноўныя праблемы малога бізнесу і пытанні, якія задаюць у адміністрацыі раёна - гэта наяўнасць вытворчых плошчаў, магчымасць выдзялення дзяржаўных ільготных крэдытаў. І яшчэ адна тэма - гэта кадравыя пытанні, наяўнасць кваліфікаваных кадраў.



Анастасія Котава, удзельнік семінара: Для таго, каб ведаць і разумець, якія льготы, якую падтрымку нам аказвае ў першую чаргу дзяржава і банкі, я і прыйшла сюды.


У сталіцы на сёння дзейнічаюць шэсць інкубатараў малога прадпрымальніцтва, дзе можна асвойваць азы паспяховага вядзення бізнесу.