Сёння ў фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2020" другая рэпетыцыя

26 февраля 2020
Упершыню ў кандыдатаў будзе магчымасць прагнаць свае выступленні перад камерамі, якія былі ўсталяваныя ўчора на "Беларусьфільме". У найбуйнейшым павільёне кінастудыі ўпершыню праводзяць выніковы гала-канцэрт праекта. Рэпетыцыя праходзіць у адпаведнасці са строгім таймінгам. Сёння рыхтавацца да шоу, апроч саміх канкурсантаў, будуць вядучыя, госці праекта і танцоўшчыкі. Фінал нацыянальнага адбору - 28 лютага ў 22 гадзіны. Прамую трансляцыю шоу будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Пераможца праекта ў маі прадставіць нашу краіну на "Еўрабачанні-2020" у Ратэрдаме.