Па прэзідэнцкай квоце ў Савет Рэспублікі накіраваныя Міхаіл Русы, Анатоль Ісачанка і Сяргей Рачкоў

5 декабря 2019
Сёння Аляксандр Лукашэнка прыняў важныя кадравыя рашэнні. Палітычны штаб Кіраўніка дзяржавы - Адміністрацыю Прэзідэнта - узначаліў Ігар Сергяенка. Да прызначэння ён працаваў першым намеснікам Старшыні КДБ Беларусі. Мае званне генерал-маёра. Таксама сёння намеснікам кіраўніка Адміністрацыі стала  Вольга Чупрыс, доктар юрыдычных навук, прафесар. Працавала на пасадзе прарэктара па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях БДУ.

Тыя, хто займаў раней гэтыя пасады, зоймуцца парламенцкай дзейнасцю. Наталля Качанава накіраваная ў Савет Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце, а Валерый Міцкевіч падчас выбарчай кампаніі ўвайшоў у склад Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. 

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне накіраваць у Савет Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце  Міхаіла Русага, Анатоля Ісачанку і Сяргея Рачкова. Варта адзначыць: у кадравым абнаўленні няма нічога надзвычайнага. Ратацыя і пераемнасць - адметная рыса кадравай палітыкі ў краіне.