Сёння стартуе міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў Каложскі дабравест

19 февраля 2014

Сёння 37 хароў з Беларусі, Расіі, Румыніі, Арменіі, Польшчы адкрыюць XIII Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў. Вечарам у абласным драмтэатры Гродна канцэрт дадуць удзельнікі хору студэнтаў Маскоўскай кансерваторыі.


Фестываль Каложскі дабравест падоўжыцца да суботы. У яго рамках пройдуць таксама фота-, кінавыставы і майстар-класы.