У рамках дабрачыннай акцыі прадстаўнікі Белай Русі таксама наведалі некалькі дамоў сямейнага тыпу

1 июня 2013

Сёння Міжнародны дзень абароны дзяцей. Напярэдадні ў дзіцячых садах Магілёўскай вобласці пабывалі і не з пустымі рукамі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі Белая Русь. У дзіцячы сад вёскі Гарадзец Шклоўскага раёна прывезлі гульнявыя комплексы, што развіваюць дашкольнікаў. Дзяўчынкам - цацачныя кухня і гасцёўня. Хлапчукам - спартыўныя прыстасаванні.


У рамках дабрачыннай акцыі прадстаўнікі Белай Русі таксама наведалі некалькі дамоў сямейнага тыпу. І ў кожны прыйшлі з падарункамі.