Сёння не стала Іосіфа Кабзона. Памятаем і любім

30 августа 2018

У сваіх інтэрв'ю ён прызнаваўся ў любові да Беларусі, і беларусы розных пакаленняў за творчасць і мужнасць паважалі і любілі яго. Сёння не стала Іосіфа Кабзона.

Народны артыст СССР пайшоў з жыцця пасля цяжкай хваробы, не дажыўшы да свайго 81 дня нараджэння літаральна пару тыдняў. Легендарная асоба. Адзін з самых тытулаваных музыкантаў вялікай, калісьці шматнацыянальнай савецкай краіны, Кабзон умеў заставацца цікавым і папулярным для ўсіх і блізкім кожнаму, нягледзячы на мноства палітычных перамен. Заўсёды з прынцыповай грамадзянскай і творчай пазіцыяй. Кожнаму беларусу ён запомніцца незабыўнага тэмбру барытонам і асабістай харызмай, усёй нашай краіне - вялікім неабыякавым чалавекам, які ўклаў шмат сіл у наладжванне і развіццё культурнага дыялогу паміж нацыямі і народам.

Расказвае Наталля Бардзілоўская (відэа).