Сёння медыум Лістапада - роўна сярэдзіна кінафоруму

4 ноября 2013
У кінатэатрах Мінска прадаўжаецца рэтраспектыва французскага рэжысёра Клер Дэні. Менавіта яна з'яўляецца адным з самых яркіх прадстаўнікоў артхауса. Няпростыя карціны аб набалеўшых праблемах выклікаюць самыя розныя эмоцыі ў гледачоў. Але, тым не менш, кінастужкі ў такім фармаце займаюць не малое месца ў афішы фестывалю.

Аб жанрах і кірунках Лістапада раскажа наш культурны аглядальнік Ларыса Гулякевіч.

Атрхаус - кінапракатная ніша, у якую трапляюць фільмы, не разлічаныя на шырокую аўдыторыю. Гэта стужкі, арыентаваныя на гледача, які думае; жанравыя і аўтарскія кінастужкі. У афішы Лістапада не мала такіх фільмаў, якія з задавальненнем ацэньвае інтэлектуальны беларускі глядач.

Само паняцце артхаус узнікла ў другой палове 1940-ых гадоў у ЗША, дзе так сталі называць кінатэатры, якія спецыялізуюцца на паказе класічных даваенных галівудскіх стужак, а таксама фільмаў замежнага ( не амерыканскага) і мясцовай незалежнай вытворчасці. Крытыкі Лістапада сыходзяцца ў меркаванні, што першыя беларускія даваенныя стужкі былі прадвеснікамі мадэрнавага стылю ў кіно.
Сярод аўтарскіх карцін на фестывалі паказана 13 дакументальных фільмаў. Сёння дакументальнае кіно выйшла на новую прыступку высокага ўзроўню і стала больш запатрабаваным.

Нямала аўтарскіх прац прапанавана на Лістападзе маладымі кінематаграфістамі ў конкурсеМаладосць на маршы, журы якога ўзначальвае французскі рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, крытык і пераводчык П'ер Леон. Паўтара года таму ён прывозіў у Мінск свой фільм паводле Дастаеўскага Ідыёт.

Мабыць, самым яркім прадстаўніком артхауса на Лістападзе з'яўляецца кінарэжысёр з Францыі Клер Дэні. Рэтраспектывы лепшых яе фільмаў ідуць у кінатэатрах горада, сярод іх прэм'ера Слаўныя ўблюдкі. Карціна выклікала неадназначную рэакцыю ў гледачоў. Але далікатная і ранімая жанчына вельмі вельмі сумленна і жорстка гаворыць аб набалелых праблемах, якія існуюць у любым грамадстве.


Прасунутая беларуская публіка, якая шукае ісціну ў кіно, імкнецца да новага, эстэтычнага, інтэлектуальнага кіно.