Прэзідэнт напярэдадні прызначыў і даў згоду на прызначэнне 15 кіраўнікоў

8 декабря 2017

Новыя дыпламаты, чыноўнікі, топ-менеджмент і рэктары ВНУ. Прэзідэнт напярэдадні прызначыў і даў згоду на прызначэнне 15 кіраўнікоў.

Адбылася ратацыя ў дыпкорпусе. Так, прадстаўляць інтарэсы нашай краіны ў Аргенціне і ва Уругваі па сумяшчальніцтве будзе Уладзімір Астапенка. Аляксандр Сідарук прызначаны на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў ПАР і па сумяшчальніцтве ў Анголе, Зімбабвэ, Мазамбіку і Намібіі. Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне Леаніда Бацяноўскага генеральным консулам Беларусі ў кітайскім Гуанчжоу. Звяртаючыся да дыпламатаў, Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз нагадаў, што беларускае Міністэрства замежных спраў павінна ісці па шляху перафармаціравання сваёй працы.

Адразу некалькі новых асоб у мясцовай вертыкалі. Сяргей Савіцкі стаў старшынёй Уздзенскага райвыканкама, Сяргей Кулагін зараз будзе працаваць на чале Гарэцкага раёна. Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу новых кіраўнікоў на сумленнасць і прыстойнасць у працы з людзьмі. Асабліва адказным этапам стануць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Празрыста, законна, справядліва.

Прэзідэнт узгадніў прызначэнне рэктараў дзвюх ВНУ - Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і Гродзенскага дзяржаўнага. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў асаблівую значнасць вышэйшай адукацыі, якая рыхтуе кадры і фактычна фарміруе будучыню краіны.